Жалюзі (фр.: jalousie[1] — “рэўнасць”) — святлоахоўныя прылады, якія складаюцца з вертыкальных або гарызантальных пласцін. Спектр матэрыялаў, якія прымяняюцца для вырабу жалюзі, досыць шырокі: тканіна, пластык, метал, драўніна. Ужываюцца для рэгулявання светлавых і паветраных патокаў.