wd wp Пошук:

Жак Маёль

Жак Маёль (фр.: Jacques Mayol; 1 красавіка 1927 -22 снежня 2001) — французскі нырэц, першым дасягнуў стометровай глыбіні на затрымцы дыхання 23 лістапада 1976 г. Шматразовы чэмпіён свету па фры-дайвінгу.

Жак Майоль, па нацыянальнасці француз, нарадзіўся ў Шанхаі. Калі ён прыйшоў у фры-дайвінг, апошнім устаноўленым рэкордам былі дасягненні італьянцаў Эніа Фалько і Альберта Навелі, і гэта быў усяго 41 метр. За сваё жыццё Жак павялічыў гэтую лічбу больш чым у два разы - яго апошні рэкорд датуецца 1983 годам і складае 105 метраў. Як даследчык, ён вывучаў патэнцыйныя магчымасці чалавека да пагружэння. Увёў у практыку фры-дайвераў практыкаванні з ёгі на дыханне і канцэнтрацыю.

Жак Маёль скончыў жыццё самагубствам, павесіўшыся ў сваім доме на востраве Эльба, ва ўзросце 74 гадоў. Цела было знойдзена суседам Маёля ў суботу, 22 снежня 2001 года. Яго блізкі сябар Умберта Пеліцары пацвердзіў, што ў Маёля некалькі месяцаў працягвалася дэпрэсія. У перадсмяротнай запісцы Жак Маёль прасіў крэміраваць сябе, што і было зроблена ў Італьянскім мястэчку Ліворна.

Фільм Люка Бесона “Блакітная бездань” быў натхнёны гісторыяй жыцця Маёля, які ўдзельнічаў у здымках як кансультант і адзін з сцэнарыстаў.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Ліворна
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 22 снежня