wd wp Пошук:

Жазі Бартэль

Жазі Бартэль (фр. і люксемб. Josy Barthel; 24 красавіка 1927, Мамер, Люксембург — 7 ліпеня 1992, Люксембург) — лёгкаатлет, адзіны люксембургскі ўладальнік алімпійскага золата.

Біяграфія

Нарадзіўся Жазі Бартэль у мястэчку Мамер. У 1947 і 1948 гг Бартэль на чэмпіянатах свету сярод ваенных заваяваў тры залатыя медалі ў бегу на сярэднія дыстанцыі. На Алімпійскіх гульнях 1948 года ў Лондане ён заняў месца ў дзясятцы. У 1952 годзе ў Хельсінкі Жазі Бартэль заняў першае месца ў бегу на 1500 метраў з алімпійскім рэкордам, стаўшы другім спартсменам у гісторыі, хто прынёс Люксембургу медаль Алімпіяды і да гэтага часу застаецца адзіным люксембургскім алімпійскім чэмпіёнам.

Таксама ён прымаў удзел і на Летняй Алімпіядзе 1956 года, але медаляў не заваяваў, пасля чаго завяршыў выступленні.[4]

У 1962—1972 гг Бартэль узначальваў Люксембургскую лёгкаатлетычную федэрацыю,[5] а ў 1973—1977 годзе — Алімпійскі камітэт Люксембурга.

У гонар Жазі Бартэля ў сталіцы краіны быў названы стадыён, на якім праводзіць свае хатнія сустрэчы зборная Люксембурга па футболу.[6]

Зноскі

  1. Josef Barthel // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Joseph Barthel // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
  3. 1 2 Josy Barthel // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Josy Barthel Biography and Olympic Results Архівавана 21 чэрвеня 2011.
  5. History of LFA Архівавана 20 чэрвеня 2017.
  6. Racing FC Union Lëtzebuerg > Les stades > Stade Josy Barthel Архівавана 28 сакавіка 2007.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мамеры
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Люксембургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Люксембургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Спартсмены Люксембурга
Катэгорыя·Адзіныя алімпійскія чэмпіёны ад сваёй краіны