wd wp Пошук:

Жазэ Фантана

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Жазэ́ ды Аншые́та Фанта́на[1] (парт.: José de Anchieta Fontana; 31 снежня 1940 — 9 верасня 1980) — бразільскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1970 у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Біяграфія

Пачынаў кар’еру ў клубах роднага штата «Віторыя» і «Рыу-Бранку», дзе двойчы станавіўся пераможцам Лігі Капішаба.

У 1962 годзе перайшоў у склад аднаго з найлепшых клубаў Бразіліі, «Васка да Гама», дзе стаў адным з лідараў у абароне разам з Брыту. У «Васка» Жазэ Фантана двойчы выйграваў Кубак Гуанабара, а таксама стаў пераможцам Турніру Рыа-Сан-Паўлу ў 1966 годзе. 8 чэрвеня 1966 года дэбютаваў у зборнай Бразіліі ў матчы супраць Перу (3:1).

У 1969 годзе Фантана перайшоў у «Крузейру», будучы іграком якога быў выкліканы ў склад зборнай Бразіліі на чэмпіянат свету 1970 года. На тым мундыялі ён адыграў адзін матч групавога турніру супраць Румыніі і ў выніку стаў чэмпіёнам свету. Усяго за зборную Бразіліі правёў 7 афіцыйных матчаў і 4 гульні, якія не ўвайшлі ў рэестр ФІФА.

Скончыў кар’еру футбаліста ў 1972 годзе, у другі раз выйграўшы з «Крузейру» Лігу Мінейру.

Праз 8 гадоў, падчас футбольнага матча з сябрамі, Фантана адчуў млоснасць і памёр ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 39 гадоў.

Дасягненні

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Эспірыту-Санту
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эспірыту-Санту
Катэгорыя·Ігракі ФК Віторыя Эспірыту-Санту
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыу-Бранку Віторыя
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Крузейру
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Васка да Гама
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі