wd wp Пошук:

Ерэванская міжнародная школа QSI

Ерэванская міжнародная школа QSI (англ.: QSI International School of Yerevan / Quality Schools International of Yerevan) — міжнародная школа ў Ерэване, частка сеткі міжнародных школ Quality Schools International. З’яўляецца незалежнай штодзённай школай супольнага навучання, якая прапануе адукацыйныя паслугі дзецям усіх нацыянальнасцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў. Заснавана ў 1995 годзе[1]. На момант пачатку 2013/2014 навучальнага года ў школе вучыліся 158 чалавек, былі 35 настаўнікаў з поўнай занятасцю і 5 працуючых на частковую стаўку. Міжнародная школа QSI з’яўляецца адной з лепшых школ Ерэвана і прымае абмежаваны лік вучняў кожны год.

Расклад

Адукацыйная праграма школы падобна з адукацыйнай праграмай і раскладам школ прыватных і дзяржаўных школ ЗША. Уводзіны ў прадметы праводзяцца на англійскай. Сярод навучальных прадметаў вылучаюцца англійская мова, матэматыка, прыродазнаўчыя навукі (фізіка, хімія, біялогія), грамадскія навукі (літаратура, грамадазнаўства, гісторыя), фізкультура, руская мова, нямецкая мова, французская мова, армянская мова, інфарматыка, выяўленчае мастацтва і музыка. Па-за асноўнай навучальнай дзейнасцю прапануюцца заняткі футболам, баскетболам, каратэ, танцамі, скаўцкай дзейнасцю для хлопчыкаў і дзяўчынак, лёгкай атлетыкай, шахматамі, вывучэннем армянскай і ролевай гульнёй па мадэлі ААН.

Пачатковыя класы школы з 2000 года, як і школа ў цэлым, акрэдытаваны амерыканскай Асацыяцыяй сярэдніх школ і каледжаў Цэнтральных штатаў ЗША(англ.) бел.. Школа таксама акрэдытавана Урадам Арменіі і зарэгістравана як афіцыйная навучальная ўстанова. Каля 90% выпускнікоў школы працягваюць навучанне ў коледжах за мяжой.

Памяшканні

У жніўні 1999 года школа змяніла сваё месцазнаходжанне: над цэнтральным офісам мэблевай фабрыкі[1]. У лютым 2011 года школа пераехала ў новы шматпавярховы будынак. Там ёсць класныя пакоі для дзяцей усіх вякоў, кабінеты выяўленчага мастацтва і музыкі, навуковая лабараторыя, кухня і страўня, бібліятэка і камп’ютарны клас. Надалей плануецца далучыць да школы гімназію. Кругласуткава дзяжурыць ахова.

Зноскі

  1. 1 2 QSI School(нявызн.). US Office of Overseas Schools (2010/2011). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2005.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1995 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1995 год у Ерэване
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1995 годзе
Катэгорыя·Школы Ерэвана