Ераваам - першы цар ізраільскі.
Быў рабом цара Саламона, пры якім быў наглядчыкам над чыншавымі. Карыстаючыся непрыхільнасцю народа да Саламона, ён яшчэ пры яго жыцці дамагаўся царскага стальца, але вымушаны быў уцячы ў Егіпет. Пасля смерці Саламона ўзначаліў незадаволеных домам Давыдавым і, калі 10 плямён адкалолася ад Раваама, сына Саламона, стаў іх царом. Будучы царом ізраільскім, увёў паганскае ідалапаклонства, замяніў левіцкіх свяшчэннікаў жрацамі з простага люду, пабудаваў капішчы, увёў спецыяльнае свята ў гонар свайго ідала. Владарства Ераваама працягвалася 22 гады. Сваёй сталіцай ён спачатку абраў Сіхем, а потым перанёс яе ў Фірцах. У час вайны з іудзейскім царом Авіяй Ераваам страціў некалькі сваіх гарадоў і згубіў вялікую колькасць войска, пасля чаго ўжо не мог аднавіць сваю былую моц[4].