wd wp Пошук:

Ендрыхаўцы

Е́ндрыхаўцы[1] (трансліт.: Jendrychaŭcy, руск.: Ендриховцы) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.

Гісторыя

Вядома з пачатку XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Яну Патоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска, 19 двароў, 155 жыхароў. У 1914 г. 21 двор, 141 жыхар. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 27.12.2010 г. № 22 пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы.

Насельніцтва

На 01.01.2004 г. 201 двор, 566 жыхароў.

Іфраструктура

Ёсць крама, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, спіртзавод. Радзіма

Памятныя мясціны

Помнік землякам. На ўшанаванне 64 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у 1970 г. пастаўлены помнік — скульптура воіна з лаўровым вянком.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Аграгарадкі Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Роскі сельсавет