wd wp Пошук:

Елізавета Фёдараўна

Святая прападобнамучаніца Елісавета Фёдараўна Раманава, Вялікая княгіня Елізавета Фёдараўна (Елізавета Аляксандра Луіза Аліса; у сям’і яе звалі Эла; афіцыйна ў Расіі — Елісавета Феадораўна), (1 лістапада 1864, Дармштат — 18 ліпеня 1918), прынцэса Гесэн-Дармштадская; святая, прылічана да ліку святых Рускай Праваслаўнай Царквой у 1992 годзе.

Дзяцінства

Нарадзілася Эла (так яе звалі да прыняцця Праваслаўя) у сям’і герцага Гесэн-Дармштацкага Людвіга IV і прынцэсы Алісы, дачкі англійскай каралевы Вікторыі. Яе сястрой была Алікс — будучая Імператрыца Расійскай Імперыі. Эла паехала ў Расію, дзе прыняла Праваслаўе праз мірапамазанне і выйшла замуж за Вялікага Князя Сяргея Аляксандравіча.

Дабрачынная дзейнасць

Сяргей Аляксандравіч, які з’яўляўся губернатарам Масквы, быў забіты тэрарыстам Каляевым, які кінуў бомбу ў экіпаж, у якім ехаў ён са сваёю жонкай Вялікай Княгіняю Елісаветаю. Яна потым сустрэлася з Каляевым у турме і прабачыла яго. Пасля гэтага жудаснага здарэння яна вырашыла пайсці ў манастыр і стварыла ў Маскве Марфа-Марыінскі манастыр міласэрнасці. Гэтая абшчына займалася дзейснай дапамогай беспрытульным, бедным. Вялікая Княгіня абыходзіла начлежныя дамы і збірала там дзяцей, што засталіся без дагляду бацькоў. Пры манастыры дзейнічалі шпіталь, аптэка, прытулак для дзяўчынак-сірот, нядзельная школа, бібліятэка, бясплатная сталовая для бедных, два храмы — Пакроўскі і бальнічны ў гонар святых сясцёр Марфы і Марыі. Манастыр меў супольны ўстаў, г. зн., уся маёмасць належала абшчыне. Духоўнае кіраванне сёстрамі манастыра ажыццяўляў пратаіерэй Мітрафан Серабранскі (цяпер кананізаваны Праваслаўнай Царквой у якасці свяшчэннамучаніка). Сёстры манастыра прымалі актыўны ўдзел у дапамозе параненым падчас Першай сусветнай вайны.

Пакутніцтва

У красавіку 1918 года, на трэці дзень Вялікоднага тыдня, святую Елісавету арыштавалі і вывезлі з Масквы разам з іншымі членамі імператарскай сям’і.

У ліпені таго ж года іх, яшчэ жывымі, кінулі ў пакінутую шахту, а пасля кінулі туды некалькі гранат. Кажуць, што з шахты было чуваць, як святая Елісавета і іншыя спявалі Херувімскую.

Пазней мошчы святой былі вывезены праз Кітай і Аўстралію ў Іерусалім і пакладзены ў храме Св. Марыі Магдаліны.

Праслаўленне і ўшанаванне

Ушанаванне святой Елісаветы пачалося ў Рускай Праваслаўнай Царкве Замежжа амаль адразу. Пазней, у 1999 годзе, яна была кананізавана Рускай Праваслаўнай Царквой. Пачалі будавацца храмы ў гонар Святой Елісаветы, у тым ліку на Беларусі .

Зноскі

  1. 1 2 Елизавета Феодоровна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIа. — С. 609.
  2. 1 2 Сергий Александрович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXIXа. — С. 651–652.
  3. Lundy D. R. Elisabeth Alexandra Louise Alice Prinzessin von Hessen und bei Rhein // The Peerage
  4. Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. KlezmerDetroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Памерлі 18 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя члены Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Пермскай губерні
Катэгорыя·Прападобнамучанікі
Катэгорыя·Памерлі 17 ліпеня
Катэгорыя·Медыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Гесэнскі дом
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Пакараныя смерцю
Катэгорыя·Манашкі Рускай праваслаўнай царквы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада
Катэгорыя·Кананізаваныя прынцэсы
Катэгорыя·Вялікія княгіні Расійскай імперыі
Катэгорыя·Загінулі ў выніку падзення з вышыні
Катэгорыя·Кананізаваныя ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Нямецкія прынцэсы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Забітыя Раманавы
Катэгорыя·Сёстры міласэрнасці Расійскай імперыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў храмах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Кацярыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дармштаце