wd wp Пошук:

Ельскі сельсавет

Е́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Млынок.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ельск. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі раён. З 21 чэрвеня 1935 года ў Ельскім раёне Мазырскай акругі. 15 ліпеня 1935 года Ельск атрымаў статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў Ельскім раёне Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Ельскага пассавета.

16 ліпеня 1954 года Санюкоўскі сельсавет перайменаваны ў Ельскі, цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Ельск[1]. 15 жніўня 1974 года цэнтрам сельсавета ўстаноўлена вёска Млынок[2]. 25 лютага 1977 года сельсавет быў перайменаваны ў Млыноцкі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ельскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1977 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе