Еланэцкі раён[1] (укр.: Єланецький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мікалаеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Еланэць[1] (укр.: Єланець).
Утвораны ў 1926 годзе. Насельніцтва раёна на 1 мая 2015 года складае 15681 чалавек, плошча — 1017 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 11 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 36 сёлаў.