wd wp Пошук:

Езекііль

«Прарок Езекііль». Мікеланджэла Буанароці, Роспіс скляпення Сіксцінскай капэлы

Езекііль (іўр.: יְחֶזְקֵאל‎, Yehezkel, МФА: [jəx.ezˈqel]), трэці вялікі старазапаветны прарок, належаў да святарскага роду.

Нарадзіўся ў часы валадарства Іасіі, цара іудзейскага. Юнацкія гады правёў у Іудзеі. У 25-гадовым узросце вывезены як палонны ў Вавілонію. Там на пятым годзе свайго палону, як падаецца ў Бібліі, быў закліканы богам на прароцкую службу, якой аддаў больш чым 22 гады свайго жыцця. Будучы сучаснікам прарока Ераміі і цяжкіх выпрабаванняў ізраільскага народа, ён пільна сачыў за жыццём палоненых суайчыннікаў у Месапатаміі. Сваімі прароцтвамі Езекііль імкнуўся аблегчыць іх лёс, засцерагаючы ад бяды палоннага жыцця і канчатковай гібелі сярод паганцаў. Ён суцяшаў суайчыннікаў надзеяй на вызваленне з палону, умацоўваў іх волю і веру ў надыход лепшых часоў. Біблейскае паданне сцвярджае, што ён быў выдадзены на смерць адным з іудзейскіх палонных князёў, якога ён выкрываў за ідаласлужэнне і амаральнае жыццё.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 153.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Езекііль
Катэгорыя·Біблейскія прарокі
Катэгорыя·Асобы