wd wp Пошук:

Евангелле Гадэскалька

Евангелле Гадэскалька. Фантан жыцця і ініцыял

Евангелле Гадэскалька — ілюмінаваны рукапіс, створаны паміж 781 і 783 гадамі ў каралеўскім палацы ў Ахене, самы ранні твор так званай «прыдворнай школы Карла Вялікага(ням.) бел.».

Кніга названая ў гонар Гадэскалька, манаха, што перапісваў Евангелле. Заказчыкамі манускрыпта былі Карл Вялікі і яго жонка Хільдэгарда(руск.) бел.. У цяперашні час рукапіс захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Парыжы, інвентарны нумар Ms. nouv. acq. lat. 1203.

Евангелле змяшчае шэсць паўнастаронкавых мініяцюр (малюнкі чатырох евангелістаў, «Хрыстос на троне» і «Фантан жыцця»), арнаментамі ўпрыгожаны ініцыял і палі рукапісу. Тэкст выкананы залатымі і срэбнымі чарніламі на афарбаваным пурпурам пергаменце.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Ілюмінаваныя Евангеллі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Каралінгскія ілюмінаваныя рукапісы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта