wd wp Пошук:

Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь

Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь[1] — урадавы орган Беларусі. Размяшчаецца ў Мінску на вуліцы Чычэрына, 21[2].

Агляд

Дэпартамент утвораны ў 2006 годзе на базе Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь. Дзейнічае на падставе Палажэння аб Дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 985[1].

Пад юрысдыкцыю дэпартамента падпадаюць ўся грамадзянская авіяцыя, усе грамадзянскія аэрапорты, некалькі рамонтных баз, усе дыспетчарскія службы і лётныя навучальныя ўстановы.

З 1993 года Беларусь з’яўляецца членам ІКАО.

Міжнародныя санкцыі

Дэрэктар Дэпартамента Арцём Сікорскі 21 чэрвеня 2021 года за саўдзел у прымусовай пасадцы рэйса Ryanair 4978 і наступнае затрыманне Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[3]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года трапіў у санкцыйны спіс Швейцарыі[4][5]. 9 жніўня 2021 года ЗША дадалі Сікорскага ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб[6][7].

Зноскі

  1. 1 2 О департаменте | ДЕПАРТАМЕНТ ПО АВИАЦИИ Архівавана 29 чэрвеня 2021.
  2. Департамент По Авиации
  3. МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке?(руск.) . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  4. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus(англ.) . Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  5. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  6. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  7. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список(руск.) . ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 2006 годзе
Катэгорыя·Вуліца Чычэрына (Мінск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Дэпартаменты Беларусі
Катэгорыя·Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі
Катэгорыя·Авіяцыя Беларусі