wd wp Пошук:

Дэніс Габар

Дэніс Габар, таксама Дэнеш Габар (венг.: Gábor Dénes; 5 чэрвеня 1900, Будапешт — 9 лютага 1979, Лондан) — венгерскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1971) «за вынаходніцтва і развіццё галаграфічнага метаду».

Біяграфія

Габар нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў Будапешце 5 чэрвеня 1900 г., і меў пры нараджэнні імя Грынсберг Дзяніс (Grünszberg Dénes), і быў першым сынам Берната Грынсберга (Grünszberg Bernát) і Адэлі Жакобавіч (Jakobovits Adél). У 1902 годзе сям’я атрымала дазвол памяняць прозвішча з Грынсберг на Габар. Ужо ў раннія гады ў яго выявілася цікавасць да фізікі — разам са сваім братам Дзьёрдем рабіў у хатняй лабараторыі вопыты, пра якія ён чытаў у навуковых кнігах і часопісах. Габар атрымаў спецыяльнасць інжынера ў 1920 годзе ў тэхнічным універсітэце Будапешта. З 1921 па 1924 працягнуў навучанне ў Тэхнічным універсітэце Берліна. Пасля абароны дысертацыі ў 1927 годзе пачаў працу ў кампаніі Siemens & Halske AG (сёння кампанія Siemens). За час працы ў кампаніі зрабіў сваё першае вынаходства — ртутныя лямпы высокага ціску. У 1933 годзе пакінуў Германію ў сувязі са станаўленнем рэжыму нацыстаў і выехаў на працу ў Вялікабрытанію, у кампанію Thomson-Houston. У 1947 годзе ён вынайшаў галаграфію, за што і атрымаў у 1971 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы. Гэта адкрыццё не атрымала камерцыйнага развіцця да з’яўлення лазера ў 1960 годзе. Габар таксама цікавіўся тым, як чалавек чуе і размаўляе. Па выніках гэтых даследаванняў ён стварыў тэорыю гранулярнага сінтэзу. У 1948 Габар перайшоў працаваць у Імперскі каледж Лондана і ў 1958 годзе стаў прафесарам прыкладной фізікі і працаваў там да пенсіі ў 1967 годзе. Пасля выхаду на пенсію жыў у асноўным у Італіі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122903137 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122903137 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. Dennis Gabor BRITISH ENGINEER // (unspecified title) Праверана 13 кастрычніка 2018.
  6. Dennis Gabor // nobelprize.org — Nobel Foundation. Праверана 13 кастрычніка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Фізікі Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі 8 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём пашаны IEEE
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта