Дэмыдзіўскі раён[1] (укр.: Демидівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ровенскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Дэмыдзіўка[1] (укр.: Демидівка).
Утвораны ў 1995 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 14521 чалавек, плошча — 377 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 11 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 30 вёсак.