wd wp Пошук:

Дэкларацыя незалежнасці Эстоніі

Дэкларацыя незалежнасці Эстоніі, інакш вядомая як Маніфест да эстонскага народа (эст.: Manifest Eestimaa rahvastele) — законатворчы акт Эстонскай рэспублікі 1918 года. Штогод 24 лютага з гэтай нагоды адзначаецца нацыянальнае свята Дзень незалежнасці Эстоніі.

Дэкларацыя была падрыхтавана Камітэтам выратавання, абраным з найбольш паважаных членаў Эстляндскім земскім сходам. 23 лютага маніфест быў надрукаваны і абнародаваны ў Пярну. Назаўтра, 24 лютага, маніфест быў надрукаваны і распаўсюджаны ў сталіцы, Таліне[1][2].

Гістарычны кантэкст

У Першую сусветную вайну, паміж адыходам бальшавіцкім і прыходам кайзераўскіх войскаў і чаканай акупацыяй, Камітэт выратавання Эстляндскага нацыянальнага сходу 24 лютага 1918 года абвясціў незалежнасць Эстоніі. Аднак нямецкія ўлады не прызналі самаабвешчаную дзяржаву. Пасля нямецкай рэвалюцыі прадстаўнікі Германіі 11—14 лістапада 1918 фармальна перадалі палітычную ўладу ў Эстоніі нацыянальнаму ўраду. Пасля гэтага пачалося бальшавіцкае ўварванне і вайна за незалежнасць Эстоніі. 2 лютага 1920 Эстонская рэспубліка і Савецкая Расія падпісалі ў Тарту мірны дагавор. Эстонія атрымала міжнароднае прызнанне і ў 1921 увайшла ў Лігу Нацый.

Галерэя

Зноскі

  1. Küllo Arjakas. 23. ja 24. veebruar 1918: kuidas iseseisvust kuulutati(эст.) . Postimees (23 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 21 студзеня 2017.
  2. Lauri Vahtre. 89 aastapäeva – sinimustvalgega ja ilma(эст.) . Postimees (23 лютага 2007). Праверана 21 студзеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дэкларацыі незалежнасці
Катэгорыя·Падзеі 24 лютага
Катэгорыя·Люты 1918 года
Катэгорыя·Гісторыя Эстоніі