wd wp Пошук:

Дэвід Чыперфілд

Сэр Дэвід Алан Чыперфілд (англ.: David Alan Chipperfield, 18 снежня 1953, Лондан) — брытанскі архітэктар, заснавальнік архітэктурнага бюро David Chipperfield Architects (1985).

За сваю працу Чыперфілд удастоены некалькіх прэстыжных узнагарод і званняў, у тым ліку членства ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў, ордэн За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія, рыцарскі тытул за заслугі ў галіне архітэктуры і Імператарскую прэмію Асацыяцыі мастацтваў Японіі.

Кампанія David Chipperfield Architects з’яўляецца глабальнай архітэктурнай студыяй з офісамі ў Лондане, Берліне, Мілане і Шанхаі. Творчыя праекты фірмы атрымалі больш за 100 архітэктурных і дызайнерскіх узнагарод, у тым ліку «Прэмію RIBA ім. Д. Стырлінга» (у 2007 годзе за Музей сучаснай літаратуры ў Marbach), «Прэмію Еўрапейскага саюза за сучасную архітэктуру» («Прэмія Міса ван дэр Роэ») і «Прэмію Deutscher Architekturpreis» (у 2011 годзе).

Зноскі

  1. David Chipperfield // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. David Chipperfield // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве