wd wp Пошук:

Дыяцэзія Хельсінкі

Дыяцэзія Хельсінкі (лац.: Dioecesis Helsinkiensis) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Хельсінкі, Фінляндыя. Дыяцэзія Хельсінкі падпарадкоўваецца непасрэдна Святому Прастолу. Юрысдыкцыя дыяцэзіі Хельсінкі распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Фінляндыі. Кафедральным саборам дыяцэзіі Хельсінкі з’яўляецца царква Святога Генрыха.

Гісторыя

Сабор Святога Генрыха, Хельсінкі, Фінляндыя

З другой паловы XI стагоддзя тэрыторыя сучаснай Фінляндыі ўваходзіла ў дыяцэзію Упсалы, якая была ўтворана ў другой палове XI стагоддзі. У 1164 годзе дыяцэзія Упсалы была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі. У XII стагоддзі была створана дыяцэзія Аба, якая ўвайшла ў мітраполію Упсалы. У 1557 годзе гэтыя каталіцкія структуры ў сувязі з пратэстантызацыяй Фінляндыі былі скасаваны.

18 чэрвеня 1920 года Рымскі Папа Бенедыкт XV выпусціў булу Inter alias, якой заснаваў апостальскі вікарыят Фінляндыі, вылучыўшы яго з Магілёўскай архідыяцэзіі.

25 лютага 1955 года апостальскі вікарыят Фінляндыі быў ператвораны ў дыяцэзію Хельсінкі з прамым падначаленнем Святому Прастолу.

Ардынарыі дыяцэзіі

Спіс прыходаў

У наступных гарадах знаходзяцца каталіцкія прыходы:

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі