wd wp Пошук:

Дыяген Апаланійскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Дыяген. Дыяген Апаланійскі (стар.-грэч.: Διογένης ὁ Ἀπολλωνιάτης, 499/498 да н.э., Афіны — 428/427 да н.э.) — грэчаскі філосаф, сучаснік Анаксагора. У 420-я гады да н.э. жыў і вучыў у Афінах. Лічыцца, што яго вучэнне парадыраваў Арыстафан у «Аблоках» у 423 годзе да н.э. Нягледзячы на тое, што Дыяген жыў у адзін час з Сакратам, афіцыйна ён прылічаецца да дасакратычнай традыцыі.

Як і Анаксімен, Дыяген лічыць першаснай матэрыяй паветра. Уласцівасцямі паветра, акрамя таго, ён лічыць розум і мысленне — якасці, якія Анаксагор прыпісваў сусветнаму розуму, нусу. Усе рэчы, паводле Дыягена, з’яўляюцца прадуктам розных ператварэнняў паветра. Яго вучэнне падагульняе ўсю філасофію іанійскай школы.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бургаскай вобласці
Катэгорыя·Дасакратыкі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 460 годзе да н.э.
Катэгорыя·Старажытнагрэчаскія філосафы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Філосафы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Філосафы V стагоддзя да н.э.