wd wp Пошук:

Дысторшн

Дысторшн (англ.: distortion) — гукавы эфект, што найбольш часта ўжываецца у музычных жанрах такіх як метал, хард-рок, панк-рок пры дапамозе электрагітары.

Прынцып дзеяння

Па сваёй сутнасці эфект з’яўляецца разнавіднасцю кліпінга. У аснове эфекту ляжыць уласцівасць як лямпавых, так і транзістарных узмацняльнікаў ураўноўваць па амплітудзе выдаваны сігнал, калі той блізкі да максімальна магчымага для пэўнага ўзмацняльніка. Такім чынам, перагружаны ўзмацняльнік гукавых чашчынь скажае сінусоідную форму хвалі, згенераванай ваганнямі струны, прыводзячы яе да простакутнай.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Прылады апрацоўкі гуку
Катэгорыя·Электрагітары