wd wp Пошук:

Дыміні

Дыміні на карце неалітычнай Еўропы

Дымі́ні — балканская неалітычная культура IV—III тысячагоддзяў да н.э. Названа па назве грэчаскага сяла ў Фесаліі, дзе былі праведезны першыя раскопкі. Культура прадстаўлена ўмацаваным паселішчам на ўзгорку (акропалем), разнастайнай керамікай і шліфаванымі каменнымі сякерамі. З’яўлялася паўднёвай экспансіяй культуры Вінча.

Паводле «тэорыі ўварвання», людзі культуры Дыміні знішчылі культуру Сескла каля 5000 года да н.э. І. Лірыцыс прапанаваў альтэрнатыўную тэорыю адносін паміж дзвюма культурамі. Ён разам з Р. Галаўэем правёў параўнальны аналіз керамікі з Дыміні і Сескла з выкарыстаннем тэрмалюмінесцэнтнага датавання, і высвятліў, што паселішча Дыміні ўзнікла каля 4800 г. да н.э., за 4 стагоддзі да знікнення культуры Сескла (каля 4400 г. да н.э.). Паводле меркавання Лірыцыса, абедзве культуры суіснавалі некаторы час.

Тут жа, у Дыміні, у 1886 годзе выяўлена грабніца-толас эпохі Мікенскай Грэцыі. У 1901 годзе яшчэ адзін толас быў выяўлены на ўзгорку, пад якім знаходзілася паселішча эпохі неаліту. У 2001 годзе падчас раскопак быў выяўлены горад Мікенскай эпохі і палацавы комплекс — частка старажытнага Іолка. [1].

Зноскі

  1. http://www.ims.forth.gr/Journals/publications/CAA2002/DIMINI-FINAL-PUBLICATION/DIMINI_CAA2002_final4.pdf Архівавана 4 лютага 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Эгейская цывілізацыя
Катэгорыя·Дагістарычная Грэцыя
Катэгорыя·Балканскі неаліт