Дыканьскі раён[1] (укр.: Диканський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Палтаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Дыканька[1] (укр.: Диканька).
Утвораны 7 сакавіка 1923 года. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 19170 чалавек, плошча — 700 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 12 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 58 сёлаў.