wd wp Пошук:

Дыега Марцінес Барыа

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Дыега Марцінес Барыа (ісп.: Diego Martínez Barrio; 25 лістапада 1883, Севілья1 студзеня 1962, Парыж) — іспанская палітычны дзеяч. Старшыня іспанскіх картэсаў, міністр унутраных спраў, старшыня ўрада, прэзідэнт Другой Іспанскай рэспублікі.

Біяграфія

Быў выхадцам з простай сям’і: бацька працаваў муляром, а маці гандлявала на рынку[7]. Самому Барыа даводзілася шмат працаваць з ранняга дзяцінства. Пасталеўшы, ён актыўна ўліваецца ў палітычнае жыццё Севільі. У юным узросце становіцца масонам, дзе дасягае вялікіх вышынь[8].

У 1930 годзе ўдзельнічае ў падпісанні Сан-Себасцьянскага пакта. Пры ўсталяванні Другой Іспанскай Рэспублікі Дыега Марцінес Барыа атрымлівае пасаду міністра шляхоў зносін у Часовым ўрадзе. У 1933 годзе ён прызначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў, але праз месяц становіцца старшынёй урада (на 68 дзён).

У 1936 годзе займае пасаду старшыні картэсаў, яго партыя — Рэспубліканскі саюз — далучаецца да Народнага фронту. У 1936 годзе становіцца на некалькі дзён прэзідэнтам. Крызу пазней, 19 ліпеня, у адказ на путч франкістаў, прызначаны прэм’ер-міністрам, каб пераканаць кіраўнікоў перавароту скласці зброю і здацца. Падаў у адстаўку ў той жа дзень, зразумеўшы, што грамадзянская вайна непазбежна.

Пасля перамогі Франсіска Франка Дыега Марцінес Барыа эмігруе ў Францыю. У 1945 годзе, знаходзячыся ў г. Лос-Анджэлес, аб’яўляецца прэзідэнтам Рэспублікі ў эміграцыі. Заставаўся ім да 1962 года. У выніку, канчаткова перабраўся ў Парыж, дзе і памёр. У 2000 годзе яго астанкі перанеслі ў Севілью.

Зноскі

  1. Diego Martínez Barrio // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Diego Martínez Barrio // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Мартинес Баррио Диего // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=2-2&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%2868590%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
  5. Мартинес Баррио Диего // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  7. Биография Диего Мартинеса Баррио(недаступная спасылка) (ісп.)
  8. Статья о Диего Мартинесе Баррио Архівавана 30 кастрычніка 2015. (ісп.)
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Міністры Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Старшыні ўрада Іспаніі
Катэгорыя·Масоны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Севільі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Памерлі 1 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Севільі
Катэгорыя·Прэзідэнты Іспаніі