Акруга Дхармасрая (індан.: Kabupaten Dharmasraya) — акруга ў складзе правінцыі Заходняя Суматра. Адміністрацыйны цэнтр — горад Пулау-Пунджунг.
Плошча акругі — 2 961,13 км². На захадзе мяжуе з акругамі Салок, Паўднёвы Салок і Сіджунджунг, на ўсходзе — з тэрыторый правінцыі Джамбі, на поўначы — з тэрыторыяй правінцыі Рыау.
Паводле перапісу 2010 года, на тэрыторыі акругі пражывала 191422 чалавека[1]. У нацыянальным складзе пераважаюць яванцы, а таксама прадстаўнікі народнасці мінангкабау.
Тэрыторыя акругі Дхармасрая адміністрацыйна падзяляецца на 4 раёны (kecamatan), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 109 сельскіх паселішчаў (kelurahan).
Раёны ў складзе акругі: