wd wp Пошук:

Дунайкоўскі сельсавет

Дунайко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Дунаёк.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дунайкоўскі (Дунайскі) сельсавет у складзе Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэвіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вязьма. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Дунаёк[1]. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ямніцкага сельсавета[2].

10 студзеня 1969 года Дунайкоўскі сельсавет утвораны зноў. 19 жніўня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ямніцкага сельсавета[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 732 чалавекі[4], з іх 98,2 % — беларусы, 1,6 % — рускія[5].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Барсукі, Вязьма, Гамарня, Дзедава, Дунаёк, Праточнае, Тартак, Уюн, Хамічы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 19 августа 2011 г. № 10-16 Об изменении административно-территориального устройства Быховского района Могилевской области Архівавана 25 сакавіка 2020.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Быхаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2011 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэвіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1969 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе