У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Норт.
Дуглас Сесіл Норт (англ.: Douglass Cecil North; нар. 5 лістапада 1920, Кембрыдж, штат Масачусетс — 23 лістапада 2015) — амерыканскі эканаміст.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1993) «за адраджэнне даследаванняў у галіне эканамічнай гісторыі, дзякуючы даданню да іх эканамічнай тэорыі і колькасных метадаў, якія дазваляюць тлумачыць эканамічныя і інстытуцыйныя змены».
Вучыўся ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, ступень доктара атрымаў там жа. Выкладаў ва ўніверсітэце штата Вашынгтон (Сіэтл) і ў Вашынгтонскім універсітэце (Сент-Луіс). Лаўрэат прэміі Джона Команса (1991) і прэміі Адама Сміта па дзвюх версіях (1994 і 1996). Адзін з заснавальнікаў кліаметрыі. Норт адзначае ў гісторыі 2 эканамічныя рэвалюцыі: першая звязана з афармленнем права ўласнасці на зямлю; другая — са з’яўленнем аўтарскага права.
Ганаровы прэзідэнт Еўрапейскай асацыяцыі эвалюцыйнай палітычнай эканоміі.