wd wp Пошук:

Дубравенка

Дубраве́нка[1] — рака ў Беларусі Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня ракі 18 км[2]. Плошча вадазбору 56 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 м/км. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Сафіеўка Магілёўскага раёна, усё ніжняе цячэнне ў межах Магілёва, дзе і ўпадае ў Дняпро. Даліна добра распрацаваная, яе шырыня 18—20 м. Схілы стромкія, вышынёй 18—20 м, іх пераразаюць шматлікія яры. Вадазбор нізінны[1]. Мае два прытокі — ручаі Струшня і Прыснянка (справа).

На паўночна-заходняй ускраіне Магілёва на рацэ плаціна і сажалка. Месца адпачынку гараджан.

Дубравенка ў Магілёве

Зноскі

  1. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. Агульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Дубравенка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Магілёўскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Дняпра