wd wp Пошук:

Дуа Ліпа

Ду́а Лі́па (англ.: і алб.: Dua Lipa; нар. 22 жніўня 1995, Вэстмінстэр, Вялікі Лондан) — брытанская спявачка косаўскага паходжання, аўтар песень і мадэль. У 2015 годзе яна падпісала кантракт з Warner Bros. Records і неўзабаве выпусціла свой першы сінгл. У снежні 2016 года пры падтрымцы часопіса The Fader быў зняты дакументальны фільм пра спявачку, See in Blue. У студзені 2017 года спявачка атрымала прэмію EBBA Public Choice Award.

2 чэрвеня 2017 года адбыўся рэліз яе аднайменнага дэбютнага альбома. Асобна ад альбома выйшла сем сінглаў, двое з якіх сталі адразу паспяховымі ў брытанскіх чартах; «Be the One» і «IDGAFruen». Сінгл «New Rules», які заняў першае месца ў Брытаніі (UK Singles Chart), здолеў таксама патрапіць на шостае месца ў чартах ЗША. У лютым 2018 года Ліпа выйграла дзве прэміі Brit Awards у намінацыі British Female Solo Artist and British Breakthrough Act. У красавіку сінгл Ліпы і Кельвіна Харыса «One Kiss» таксама здолеў дасягнуць першага месца ў UK Singles Chart.

У лютым 2019 года на цырымоніі Grammy Awards, атрымала дзве ўзнагароды: у катэгорыях Найлепшы новы выканаўца і Найлепшы танцавальны запіс за сінгл «Electricity» (сумесна з дуэтам Silk City).

Другі студыйны альбом спявачкі «Future Nostalgia» быў выпушчаны ў сакавіку 2020 года і атрымаў прызнанне крытыкаў. Альбом стаў першай кружэлкай № 1 для Ліпы ў Вялікабрытаніі; вядучы сінгл «Don’t Start Now» быў на другім месцы ў брытанскім (UK Singles Chart) і амерыканскім (Billboard Hot 100) хіт-парадах.

На 64-й штогадовай цырымоніі ўручэння ўзнагарод «Грэмі», якая прайшла 14 сакавіка 2021 года, была ўдастоена прэміі ў катэгорыі «За найлепшы вакальны поп-альбом» (Future Nostalgia).

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20160101123127/http://www.kosovo-info.com/dua-lipa/ Праверана 1 студзеня 2016.
  2. https://web.archive.org/web/20190914151344/https://luxurylondon.co.uk/culture/entertainment/dua-lipa-interview
  3. https://web.archive.org/web/20200706105605if_/https://www.grammyconnect.com/people/dua-lipa
  4. https://www.capitalfm.com/features/facts-about-dua-lipa/father/
  5. https://www.capitalfm.com/features/facts-about-dua-lipa/mother/
  6. https://web.archive.org/web/20180613112046/http://camdennewjournal.com/article/dua-lipas-former-school-plays-new-rules-to-pupils-each-morning
  7. https://archive.vn/w8aJN
  8. https://web.archive.org/web/20160210092743/https://www.bbc.com/news/entertainment-arts-35520865
  9. https://web.archive.org/web/20160318130740/https://telegrafi.com/ne-cilen-shkolle-shkoi-dua-lipa-ne-prishtine-foto/
  10. https://web.archive.org/web/20210112043247/https://www.standard.co.uk/culture/music/dua-lipa-talks-about-her-teen-years-in-kosovo-and-why-it-s-tough-for-new-music-artists-to-break-through-a3307341.html
  11. https://web.archive.org/web/20190219130411/https://www.popmatters.com/lollapalooza-berlin-2018-day-2-2603697654.html
  12. https://www.billboard.com/articles/news/dance/8464469/best-justin-bieber-covers
  13. https://www.billboard.com/articles/events/year-in-music-2018/8489566/best-dance-electronic-songs-2018
  14. https://www.youtube.com/watch?v=Dnu1P0rzpmY
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Поп-вакалісты
Катэгорыя·Фотамадэлі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вэстмінстэры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 жніўня
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Мецца-сапрана