wd wp Пошук:

Дрэздэнскі міжнародны ўніверсітэт

Дрэздэнскі міжнародны ўніверсітэт (ням.: Dresden International University) — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дрэздэн.

Агульная характарыстыка

Гэта прызнаны дзяржавай прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў Дрэздэне, які прапануе праграмы навучання і прафесійнай падрыхтоўкі бакалаўраў і магістраў. Вучэльня была заснавана ў 2003 годзе як даччыная кампанія Дрэздэнскага тэхнічнага ўніверсітэта. Прэзідэнтам-заснавальнікам з’яўляецца былы прэм’ер-міністр Саксоніі Курт Бідэнкопф, які займаў пасаду ганаровага прэзідэнта да жніўня 2021 года. З лютага 2010 года вучэльня функцыянуе на правах інстытута Дрэздэнскага тэхнічнага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 верасня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2003 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Германіі