wd wp Пошук:

Дрыль

Сучасны электрадрыль

Дрыль (ням.: Drill[1]) — ручны, пнеўматычны або электрамеханічны інструмент, прызначаны для свідравання адтулін пры правядзенні будаўнічых, аддзелачных, сталярных, слясарных і іншых работ.

Гісторыя

У 1895 годзе Вільгельм Файн вынайшаў электрадрыль (у той момант гэта быў першы электраінструмент).

У 1955 годзе фірма «Метаба» выпусціла першы серыйны дрыль ударнага дзеяння.

Ручны дрыль

Ручны дрыль — інструмент ручнога свідравання, выкарыстоўвае сілу чалавека. Ужываецца для свідравання адтулін у розных матэрыялах.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.427

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Слясарныя інструменты
Катэгорыя·Будаўнічыя інструменты
Катэгорыя·Электраабсталяванне