wd wp Пошук:

Другое мінскае пагадненне

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мінскія пагадненні. Другое мінскае пагадненне — комплекс мер па выкананні Мінскіх пагадненняў, узгоднены на саміце ў Мінску 11—12 лютага 2015 года лідарамі Германіі, Францыі, Украіны, Расіі ў фармаце «нармандскай чацвёркі», і падпісаны кантактнай групай, якая складаецца з прадстаўнікоў Расіі, Украіны, Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік з мэтай дээскалацыі ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.

22 лютага 2022 года У. Пуцін заявіў, што пасля прызнання Расіяй Данецкай і Луганскай народных рэспублік Мінскіх пагадненняў больш не існуе.

Кантактная група

Дакумент, узгоднены лідарамі «нармандскай чацвёркі», падпісалі наступныя асобы[1][2]:

Скасаванне пагаднення

У лютым 2022 года на фоне вострага крызісу паміж Расіяй і шэрагам краін Захаду з-за патэнцыяльнай пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, звязанай з нарошчваннем расійскіх войскаў і ўзбраенняў паблізу расійска-ўкраінскай мяжы, кіраўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР звярнуліся да Уладзіміра Пуціна з просьбай прызнаць незалежнасць рэспублік. Звароты падтрымалі ўсе члены Савета бяспекі, а 21 лютага 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў указы пра прызнанне незалежнасці і суверэнітэту рэспублік. 22 лютага 2022 года У. Пуцін заявіў, што пасля прызнання Расіяй Данецкай і Луганскай народных рэспублік Мінскіх пагадненняў больш не існуе. Паводле слоў У. Пуціна, Расія была вымушана прыняць рашэнне пра прызнанне ДНР і ЛНР з-за нібыта нежадання Украіны выконваць Мінскія пагадненні, якія фактычна былі «забітыя» задоўга да прызнання народных рэспублік Данбаса.

Зноскі

  1. Organizaiton for Security and Co-operation in Europe (12 February 2015). Package of Measures for the Implementation of the Minsk Agreements (in ru). Прэс-рэліз. Праверана 12 February 2015.
  2. Лізавета Антонава Лідары ДНР і ЛНР падпісалі мірны план па Украіне(руск.) . РБК (12 лютага 2015).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя ДНР
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Падзеі 12 лютага
Катэгорыя·Гісторыя ЛНР
Катэгорыя·Падзеі 11 лютага
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Люты 2015 года
Катэгорыя·2015 год у Беларусі
Катэгорыя·Вайна на ўсходзе Украіны