wd wp Пошук:

Другая балканская вайна

Тэрытарыяльныя змяненні па дзвюх балканскіх войнах.

Другая балканская вайна — вайна, якую вялі між сабой Балгарыя і — супольна — Сербія, Чарнагорыя, Грэцыя, Румынія, Турцыя з 29 чэрвеня па 10 жніўня 1913 года. Балгарыя фактычна пачала гэту вайну і панесла паражэнне.

Галоўнай прычынай вайны быў канфлікт Сербіі і Балгарыі з-за падзелу тэрыторый, адабраных у Турцыі падчас Першай балканскай вайны. Балгарскія кіроўныя колы спадзяваліся нечаканым нападам на сербаў дасягнуць Скопле і Велеса, і атрымаць, такім чынам, моцную пазіцыю на наступных перамовах па статусе Македоніі. Удзел Румыніі і Турцыі быў выкліканы тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі Румыніі і імкненнем Турцыі да рэваншу за паражэнне ў папярэдняй вайне.

Сілы бакоў

Сербія

Тры арміі, два асобныя атрады.

Чарнагорыя

Адна дывізія ўвайшла ў склад серб. 1А, адна дывізія з паловай засталася ў Скопле (галоўная кватэра сербскага камандавання) як рэзерв.

Грэцыя

Каля 90—100 тыс. ч. (7 дывізій).

Румынія

350 тыс. ч. пасля мабілізацыі.

Турцыя

200—250 тыс. ч.

Балгарыя

Пяць армій. Супраць сербаў — 4А (ген. Ковачаў, 5 дывізій), 1А, 3А, 5А. Супраць грэкаў — 2А (ген. Іванаў, ~32—35 тыс. штыкоў).

Падзеі

У канцы чэрвеня 1913 праціўнікі завершылі канцэнтрацыю сваіх войскаў. 29.6.1913 балгарскі галоўнакамандуючы ген. Саваў раптоўна даў загад балг. войскам наступаць, як запэўніваў потым — паводле асабістага загаду цара Фердынанда.

Баявыя дзеянні між балгарамі і сербамі

30.6.1913 балг. 4А нечакана ўдарыла па пазіцыях сербскіх войскаў у кірунку Іштыба і Крывалака. Ужо ў першы дзень балг. наступу серб. 1А з істотнай падтрымкай артылерыі дала моцны адпор, затрымала балг. сілы каля Оўча-Поля і пасля зацятай бітвы (2.7—10.7.1913) адкінула балгараў да Царава-Сяла, і вымусіла агульнае адступленне балг. войск.

Балг. 1А, 3А, 5А дзейнічалі супраць сербаў (пачынаючы з 2.7—3.7.1913) малаактыўна і хутка адступілі ў балгарскія межы.

Баявыя дзеянні між балгарамі і грэкамі

Балг. 2А перайшла дэмаркацыйную лінію 30.6.1913, але тэмп яе наступу запаволіўся ўжо 1.7.1913. Грэкі перайшлі ў наступ асноўнымі сіламі (7 дывізій) 2.7.1913. 3—4.7.1913 адбыліся зацятыя баі пад Кількішам (Кукушам), балг. войскі былі адкінуты, пачалі адступаць у кірунку старой балг. мяжы. Грэч. войскі ўзялі Белашыцкую пазіцыю (6—7.7.1913), Струміцу (8.7.1913), Ветрынскую пазіцыю (10.7.1913), канчаткова выбілі балг. войскі з заходняга берагу р. Струмы. Грэч. флот заняў Кавалу (11.7.1913), грэч. войскі — Серэс (11.7.1913), Драму (14.7.1913).

Уступленне ў вайну Румыніі і Турцыі

Скарыстаўшы цяжкае становішча балг. войск пасля паразы ад сербаў і практычную адсутнасць войска ў межах Балгарыі па-за Македонскім ТВД (з выняткам 4 тыс. ч. ген. Вельчэва ў Адрыянопалі), у вайну супраць Балгарыі ўступілі Румынія і Турцыя.

Румынія завершыла мабілізацыю 10.7.1913, і ў сяр. ліпеня 1913 румынскія войскі (4 корпусы, 2 кав. дыв.) перайшлі балг. мяжу і рушылі да Сафіі, дасягнуўшы без баёў лініі ВратцаАрхан’еЗлаціца.

Турэцкі галоўнакамандуючы Ізет-паша загадаў войскам перайсці новую мяжу 12.7.1913. Арміі рушылі наперад 21—22.7.1913, 23.7.1913 без бою занялі Адрыянопаль, да 31.7.1913 занялі, таксама без баёў, практычна ўсю Усходнюю Фракію.

Перамір’е было абвешчана 31.7.1913, Бухарэсцкі мірны дагавор быў падпісаны 10.8.1913.

Пасля падзей

Балгарыя страціла амаль усе тэрытарыяльныя набыткі 1-й балканскай вайны. Сербія атрымала амаль усю Македонію, Румынія далучыла Сілістрыю. Турцыя вярнула сабе значную частку сваіх еўрапейскіх земляў па стане да 1912. Параза Балгарыі пакінула ў яе кіроўных колах імкненне да рэваншу і ў значнай ступені прадвызначыла ўдзел Балгарыі ў 1-й сусв. вайне на баку Цэнтральных дзяржаў (гл. таксама: наступствы 1-й балканскай вайны).

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Secondary Wars and Atrocities of the Twentieth Century(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 21 снежня 2008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Войны Чарнагорыі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Войны Грэцыі
Другая Балканская вайна
Войны Балгарыі
Канфлікты 1913 года
Войны Асманскай імперыі
Падзеі 29 ліпеня
Войны Сербіі
Падзеі 29 чэрвеня
Балканскія войны
1913 год у Еўропе