wd wp Пошук:

Дромас

Дромас Карнакскага храма са скульптурамі

Дромас (ад грэч.: Δρόμος — «шлях, праход») — шлях або калідор, які вядзе ў пахавальную камеру грабніцы або кургана. Часам уяўляе сабой гарызантальны або нахільны праход у склеп, выразаны ў скале. Таксама можа быць абсталяваны прыступкамі.

Этрускі тумулус у Ветулоніі, Таскана

Найстаражытныя дромасы вядомыя ў егіпецкіх (Карнакскі храм, Луксор), эгейскіх (Грабніца Атрэя ў Мікенах), этрускіх грабніцах[1]. У Паўночным Прычарнамор’і дромасы былі шырока распаўсюджаныя з IV стагоддзя да н. э. да III—IV стагоддзя н. э. (Царскі курган і Мелек-Чэсменскі курган у Керчы[2][3]).

Зноскі

  1. Этрурия — Картины для мертвых Архівавана 4 верасня 2012.
  2. Визначні пам’ятки Криму, 2012 рік. Керч, Царський курган, IV століття до н. е.
  3. Боспорские некрополи.//Из кн.: Гайдукевич В. Ф. Боспорское царство. М., 1949 г. Стр.262-267.
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Грабніцы