wd wp Пошук:

Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франко

Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франко (укр.: Дрогобицький державний педагогічний університет імені Івана Франка) — украінская вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю.

Гісторыя

Раней у памяшканні ўніверсітэта размяшчалася рэальная гімназія імя імператара Франца-Іосіфа, у якой вучыўся Іван Франко. Тут настаўнічалі паэт Пётр Карманскі, грамадскі дзеяч Уладзімір Бірчак, прафесар музыкі Анастазія Агроднік-Жылява, гімназію ўзначальваў Андрэй Алыськевіч, а саму ўстанову ў свой час скончылі: Васіль Стэфанік, Лесь Мартовіч, Стэфан Коваліў, Уладзімір Бірчак, Астап Ніжанкоўскі, Рыгор Коссак, Бруно Шульц, Анджэй Хцюк, Міхаіл Матчак, Васіль Шаўчук, Мікалай Фрыз і інш.

У маі 1940 г. у адпаведнасці з пастановай урада УССР быў створаны Драгобыцкі настаўніцкі інстытут. У гады Другой сусветнай вайны інстытут спыніў сваю дзейнасць, а 19 лістапада 1944 г. — аднавіў сваю працу, абвясціўшы набор на тры факультэты: гістарычны, філалагічны і фізіка-матэматычны. У 1945—1946 гг. інстытутамм быў упершыню праведзены набор на завочнае аддзяленне, у 1947 г. — інстытут упершыню размеркаваў выпускнікоў на працу ў школы. У 1952 г. настаўніцкі інстытут быў рэарганізаваны ў педагагічны, а праз два гады яму было прысвоена імя Івана Франко. У 1960 г. да Драгобыцкага педагагічнага інстытута быў далучаны Львоўскі педагагічны інстытут.

У 1995 г. інстытут быў атэставаны і аднесены да вышэйшых навучальных устаноў III—IV ўзроўню акрэдытацыі. У 1996 г. ВНУ ўвайшла ў Альянс універсітэтаў за дэмакратыю. А ў 1998 г. на базе інстытута быў створаны Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франка.

Структура

Універсітэт сёння

Сёння ўніверсітэт мае 4 інстытуты, 5 факультэтаў, цэнтр паслядыпломнай адукацыі і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, 42 кафедры, на якіх працуе 582 выкладчыкаў, з якіх дактароў навук — 63 (у тым ліку прафесараў — 54), 337 кандыдатаў навук (дацэнтаў — 250). Прафесію педагога атрымліваюць больш за 5 тыс. студэнтаў. Універсітэт рыхтуе настаўнікаў з больш чым па 50 спецыяльнасцям і спецыялізацыям.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя педагагічныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Драгобыч
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1940 год ва Украіне