wd wp Пошук:

Драбналістыя лясы

Драбналістыя лясылясы, прадстаўленыя галоўным чынам бярозай і асінай, г. зн. дрэвамі з дробным лісцем (у адрозненні ад шыракалістых лясоў). Драбналістыя лясы шырока распаўсюджаныя ў лясной зоне Усходне-Еўрапейскай і Заходне-Сібірскай раўнін, у горах і на раўнінах Далёкага Усходу.

Беларусь

У Беларусі драбналістыя лясы распаўсюджаныя ў асноўным на месцы зведзеных хваёвых і шыракаліста-хваёвых лясоў. Такім чынам, большасць драбналістых лясоў краіны належыць да другасных фармацыяў. Карэннымі драбналістымі лясамі з’яўляюцца толькі тыя, якія растуць на балотах. Найбольшую плошчу займаюць бярэзнікі — каля 11,6 тыс. км² (16,2 % лесапакрытай плошчы Беларусі). Іх сярэдні ўзрост складае 35—40 гадоў. Агульная плошча асінавых лясоў каля 2 тыс. км². (2,5 % лесапакрытай плошчы краіны). Чорнаальховыя лясы займаюць каля 6,2 тыс. км², або 8,7 % усіх лясоў Беларусі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Лясы