Дональд Вёрджыл Блут (Donald Virgil Bluth; 13 верасня 1937, Эль-Паса) - амерыканскі аніматар і рэжысёр мультыплікатар, уладальнік студыі. Рэжысёр мультыплікацыйных фільмаў ”Сакрэт пацукоў” (1982), ”Анастасія” (1997). Да мноства яго фільмаў іншыя рэжысёры пазней здымалі сіквелы.
У 1979 годзе разам з Гары Голдмэнам і Джонам Памероем пакінуў кампанію Walt Disney і заснаваў уласную студыю ў Ірландыі. Сярод вядомых рэжысёраў, якія лічылі сябе вучнямі Дона Блута, - Том Мур. У 1980-х гг. здымае шэраг мультфільмаў, якія прыносяць яму вядомасць. Але ў 1990-х гг. чарговыя мультфільмы яго студыі збіраюць маленькую касу і атрымліваюць негатыўныя водгукі крытыкаў. Усё гэта, у камплекте з канкурэнцыяў з боку Дыснея, які ў той час перажываў перыяд творчага адраджэння, прывяло да закрыцця мультыплікацыйнай студыі Дона Блута і Гары Голдмэна.