wd wp Пошук:

Дональд Раматар

Дональд Рабіндранат Раматар (англ.: Donald Rabindranauth Ramotar; нар. 22 кастрычніка 1950) — гаянскі палітык, прэзідэнт Гаяны з 3 снежня 2011 года па 16 мая 2015 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1950 года. Скончыў Універсітэт Гаяны з дыпломам эканаміста. У 1967 годзе ўступіў у Народную прагрэсіўную партыю, а ў 1979 годзе ўпершыню быў абраны ў Цэнтральны камітэт НППГ. З 1988 па 1993 год быў міжнародным сакратаром Саюза работнікаў сельскай гаспадаркі Гаяны. На выбарах у 1992 годзе, калі НППГ пад кіраўніцтвам Чэдзі Джагана ўпершыню заваявала ўладу, абраны ў Нацыянальны сход Гаяны і ўвесь час пераабіраўся пасля гэтага. У 1993 годзе прызначаны выканаўчым сакратаром НППГ[1]. Пасля смерці Джагана ў сакавіку 1997 года, Раматар быў аднагалосна абраны яго пераемнікам на пасадзе генеральнага сакратара партыі 29 сакавіка 1997 года[2].

Зноскі

  1. PPP/C’s Ramotar declared Guyana’s new president (англ.)
  2. History of PPP (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітыкі Гаяны
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Прэзідэнты Гаяны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы