wd wp Пошук:

Дом аднаго

Дом аднаго (ням.: Haus des Einen) — экуменічная святыня ў Берліне.

Гісторыя

27 мая 2021 года ў Берліне быў закладзены экуменічны храм, якая будзе служыць месцам рэлігійных сустрэч для прадстаўнікоў адразу трох рэлігій — хрысціянства, іўдаізму, ісламу. Прысутны на цырымоніі закладкі спікер бундэстага Вольфганг Шойбле назваў праект «незвычайным», бо ініцыявалі яго прадстаўнікі трох рэлігій.

Архітэктура

Будынак з пясчаніка вышынёй 42 метры пабудуюць на плошчы Петрыплац, на месцы фундамента разбуранай святыні XIII стагоддзя Петрыкірхе. У будынку асобна будуць знаходзіцца царква, сінагога і мячэць, якія аб’яднае агульная зала[1].

Зноскі

  1. У Берліне распачалося будаўніцтва экуменічнай святыні
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Храмы Берліна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты