Дом Сімановіча — аб’ект культурнай спадчыны, які размяшчаецца па вуліцы Чэхава, 30 у горадзе Таганрогу Растоўскай вобласці[1]. Паводле Пастановы Кіраўнікі Адміністрацыі Растоўскай вобласці ад 16.01.1995 года № 7, падлягае захаванню і рэстаўрацыі[2].
Купец Чылікін пабудаваў новуы дом па вуліцы Чэхава, 30 пасля 1850-х гадоў. Валодаў ён ім да 1890-х гадоў, потым прадаў растоўскаму купцу Маркусу Гордану. Ужо ў 1906 годзе дом зноў памяняла ўласніка, ім стаў Лагачоў. А з 1915 года па 1918 год хатай валодаў Сімановіч, у гонар якога будынак і атрымаў сваю гістарычную назву. Хоць сам уладальнік у доме не жыў — здаваў яго ў арэнду для патрэб Акруговага паліцэйскага кіравання. У некаторай частцы памяшканняў месцаваўся акруговы камітэт па зямельных справах. У доме працавала друкарня. У XXI стагоддзі гэта жылы дом[1].
Дом двухпавярховы, пабудаваны з каменя. Ганак з ажурнай паветкай размяшчаецца не па цэнтры — ссунута направа. Вугал дома валодае скругленай формай, над ім знаходзіцца арыгінальны франтон. Надаконную прастору ўпрыгожваюць розныя элементы дэкору[1].