wd wp Пошук:

Доктар Албан

Доктар Албан, сапраўднае імя Албан Узома Нвапа (нарадзіўся 26 жніўня 1957, Агута, штат Імо, Нігерыя) — нігерыйскі музыка і прадзюсар. Пражывае ў Швецыі. Найбольш вядомы як выканаўца сусветнага хіта 1992 року «It’s My Life».

Біяграфія

Албан Узома Нвапа нарадзіўся ў сям’і сярэдняга класа, у бацькоў было 10 дзяцей. Сярэднюю адукацыю атрымаў у каледжы Хрыста Цара ў нігерыйскім горадзе Аба. Ва ўзросце 23 гадоў пераехаў у Швецыю дзеля вывучэння стаматалогіі. Каб мець магчымасць аплочваць адукацыю, уладкаваўся ды-джэем у стакгольмскі клуб «Alphabet Street». Гэта вельмі хутка зрабіла яго папулярным. Па сканчэнні навучання доктар Албан нават адкрыў сваю ўласную клініку, аднак дадаткова працягваў сваю музычную дзейнасць.

У 1990, сустрэўшыся з Дэнізам Попам з лэйблу «SweMix», запісаў з удзелам рэп-спявачкі Лэйлы К першую ўласную песню «Hello Africa». Дэбютны альбом «Hello Africa», які выйшаў ад імя доктара Албана, — даніна павагі сваёй адукацыі — быў прададзены па ўсім свеце ў колькасці каля мільёну асобнікаў.

Другі альбом «One Love», які выйшаў наступным годам, пераўзышоў поспех дэбютнага. Разышліся 1,6 мільёнаў дыскаў з песняй «It’s My Life», якая заняла 1-е месца ў чартах Аўстрыі, Нідэрландаў, Ізраілю, Швецыі і Германіі, а таксама 2-е ў Вялікабрытаніі. Гэта прынесла доктару Албану ўзнагароду на прэстыжным конкурсе World Music Award у Манака як найбольш паспяховаму афрыканскаму музыку—1993.

Наступны сінгл «One Love» быў прададзены ў 1,7 мільёнах асобнікаў і заняў 5-е месца ў Ізраілі. За ім услед рушылі альбомы «Look Who’s Talking» і «Born In Africa».

Доктар Албан стварыў уласную студыю гуказапісу «Dr. Records», дзе стаў выдаваць уласныя альбомы пачынаючы ад пласцінкі «Born in Africa», а таксама некаторых іншых выканаўцаўа, такіх як La Cream і Daddy Showkey.

Удзельнічаў у запісе сінгла Sash! і дэбютнага альбому Lady D, жонкі свайго стрыечнага брата.

У 2007 быў выдадзены новы альбом «Back to basics». Ён прадаваўся толькі ў інтэрнэце праз афіцыйную бачыну. Адзіным выключэннем стала Расія, дзе былі выдадзеныя CD і касеты.

У 2008 годзе разам з Хадэўэем выйшаў сінгл «I Love The 90’s». У 2009 з ім жа выдаў яшчэ адзін сінгл.

Дыскаграфія

Альбомы

Сінглы

Доктар Албан у Маскве (2010)

Зноскі

  1. Dr. Alban // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alban Nwapa // ČSFD — 2001.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нігерыі
Катэгорыя·Музыканты Швецыі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Музыканты Нігерыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Еўрадэнс