wd wp Пошук:

Дзітрых Букстэхудэ

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Букстэхудэ.

Дзітрых Букстэхудэ (ням.: Dieterich Buxtehude, дацк.: Diderik Buxtehude; 1637?, Ольдэсла, Шлезвіг-Гольштэйн, Германія — 9 мая 1707) — дацка-нямецкі кампазітар , арганіст. Сын і вучань Іагана Букстэхудэ.

Біяграфія

З 1657 года працаваў царкоўным арганістам у Швецыі і Даніі, з 1668 года ў горадзе Любек, дзе стаў вядомым як арганіст-віртуоз. Пісаў свецкую і духоўную музыку, якую выконваў на арганізаваных ім т.зв. «вячэрніх канцэртах». Вакальна-інструментальную музыку пісаў пад уплывам італьянскіх узораў, у арганных творах выступіў як прадстаўнік паўночна-нямецкага барока і буйнейшы папярэднік І. С. Баха. Сярод твораў: Missa brevis, магніфікат, араторыі, кантаты (больш за 120), матэты, камерна-інструментальныя творы (у т.л. 2 зборнікі трыо-санат, 1696), такаты, прэлюдыі і фугі, харальныя апрацоўкі для аргана, сюіты і варыяцыі для клавіра.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118665685 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Dieterich Buxtehude // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118665685 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хельсінгбаргу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганісты Даніі
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Арганісты Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Любеку
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кампазітары Даніі
Катэгорыя·Кампазітары эпохі барока
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 9 мая
Катэгорыя·Кампазітары Германіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Шлезвіг-Гольштэйне
Катэгорыя·Памерлі ў 1707 годзе