wd wp Пошук:

Дзітрых Банхёфер

Дзітрых Банхёфер (ням. Dietrich Bonhoeffer; 4 лютага 1906 года, Брэслаў, цяпер Вроцлаў — 9 красавіка 1945, Фласенбюрг, Баварыя) — нямецкі лютэранскі пастар, тэолаг, удзельнік антынацысцкай змовы.

Пастар

У 1928—1929 — памочнік пастара ў нямецкай евангелісцкай суполцы ў Барселоне (Іспанія), у 1930—1931 стажыраваўся ў Аб’яднанай тэалагічнай семінарыі (Нью-Ёрк). Затым стаў пастарам і выкладчыкам сістэматычнай тэалогіі ў Берлінскім універсітэце. У 1933 пратэставаў супраць расавай палітыкі нацыстаў і ўдзельнічаў разам з пастарам Марцінам Німелерам ў стварэнні Вызнавальнай Царквы, якая выступала супраць спробаў НСДАП падпарадкаваць сабе лютэранскую царкву пасродкам стварэння пранацысцкай «Евангелічнай царквы германскай нацыі». З канца 1933 па 1935 жыў у Англіі. У 1935 вярнуўся ў Германію, стаў арганізатарам і кіраўніком семінарыі Вызнавальнай царквы. У 1936 яму было забаронена выкладаць, затым яму таксама забаранілі публічныя выступы і публікацыі. У 1937 была зачыненая створаная ім семінарыя.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Dietrich Bonhoeffer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118513214 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 кастрычніка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 9 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уроцлаве
Катэгорыя·Постаці Германіі
Катэгорыя·Памерлі 8 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Германіі