wd wp Пошук:

Дзяніс Прохараў

Дзяніс Прохараў (нар. 1995, Беларусь) — беларускі ваенны дзеяч, камандзір палка Каліноўскага, псеўданім «Кіт».

Біяграфія

Прохараў яшчэ ў канцы 2014-га[1] у 18 гадоў з’ехаў з Беларусі ва Украіну, дзе ён у 2015-м далучыўся да палка «Азоў».[2]. Ён стаў інструктором па фізічнай падрыхтоўцы, а пазней прайшоў курс павышэння кваліфікацыі і стаў інструктарам па тактычнай падрыхтоўцы. У 2015 годзе Прохараў ваяваў пад Мар’інкай Данецкай вобласці ў складзе тактычнай групы «Беларусь»[3].

У ліпені 2019 года стала вядома, што Прохараў атрымаў ўкраінскае грамадзянства[4].

З пачатку расейскага ўварвання ў 2022-м Прохараў далучыўся да абароны Кіева, удзельнічаў ў баі за Бучу 3 сакавіка 2022 года і атрымаў там аскепкавае раненне[3].

Зноскі

  1. «Возможно, нам не придется ехать в Беларусь на танках. Может, все решится само собой». Большое интервью с командиром полка Калиновского
  2. Камандзір палка Каліноўскага пра бой у Бучы
  3. 1 2 «Мне стыдно, что у меня такой сын». Авторы покаянных видео пришли к матерям беларусов, воюющих на стороне Украины
  4. Яшчэ адзін беларускі добраахвотнік атрымаў грамадзянства Ўкраіны
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Полк Каліноўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе