wd wp Пошук:

Дзюнабург

Дзюнабург — колішні горад і аднайменная крэпасць на рацэ Заходняя Дзвіна каля сучаснага Даўгаўпілса.

Заняты інфлянцкімі немцамі (1275), азначыў пасля гэтага мяжу нямецкіх уладанняў і Полаччыны. Гэты горад доўга і безвынікова спрабаваў захапіць князь Трайдзень. Да 1305 горад быў разбураны русінамі (відаць, палачанамі), але з 1313 горад ізноў быў ва ўладанні інфлянцкіх немцаў, а ўмацаванні былі хутка адноўленыя ландмагістрам Герхардам Ёрке.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Даўгаўпілс
Катэгорыя·Гісторыя Латвіі