wd wp Пошук:

Дзонг-кэ

Дзонг-кэ (дзонгкха; дзонг-кэ རྫོང་ཁ, Вайль rdzong-kha, лац. Dzongkha) — афіцыйная мова Каралеўства Бутан. Дзонг-кэ азначае «мова, на якой размаўляюць у дзонгах» (дзонгі — манастыры-крэпасці ў Бутане). Мова адносіцца да сіна-тыбецкай моўнай сям’і і па сваёй структуры найбольш блізкая да тыбецкай.

Дзонг-кэ з’яўляецца роднай для людзей, якія жывуць у васьмі заходніх раёнах Бутана (Вангдзі-Пходранг, Пунакха, Тхімпху, Гаса, Папара, Хаа, Дага і Чукха). Носьбіты гэтай мовы таксама пражываюць на індыйскай тэрыторыі, якая некалі належыла Бутану, у прыватнасці, у наваколлях горада Калімпонг (Заходняя Бенгалія). Дзонг-кэ абавязковая для вывучэння ва ўсіх школах Каралеўства Бутан.

  1. Атлас зарожаных мовай свету Праверана 24 чэрвеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Бодскія мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы Бутана
Катэгорыя·Кітайска-тыбецкія мовы