wd wp Пошук:

Дзогчэн

Дзогчэн

Дзогчэн («Вялікая дасканаласць») — вучэнне, якое належыць галіне тыбецкага будызму Ньінгма і тыбецкай рэлігіі бон. Тыбецкі тэрмін адпавядае санскрыцкім словам Аці-ёга або Махасандхі. Слова таксама мае сэнс стану Дзогчэн — адвечнага першапачатковага стану быцця, стану поўнай абуджанасці.

Існуе таксама манастыр Дзогчэн, адзін з 6 найвялікшых манастыроў традыцыі Ньінгма ў Тыбеце. Ён знаходзіцца ва Усходнім Тыбеце (кітайская правінцыя Сычуань).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Эзатэрычныя практыкі
Катэгорыя·Школы і вучэнні тыбецкага будызму