wd wp Пошук:

Дзмітрый Фёдаравіч Сангушка

Дзмітрый Сангушка[1] (1530 — 3 лютага 1554) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Трымаў Жытомірскае, Канеўскае і Чаркаскае староствы.

Біяграфія

З княжацкага роду Сангушкаў герба «Пагоня Літоўская», сын Фёдара, старосты брацлаўскага. Меў малодшага брата Рамана.

15 верасня 1553 ажаніўся з Гальшкаю Астрожскаю, супраць волі яе маці Беата з Касцялецкіх. Апошняя напісала скаргу вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту, які пазбавіў Дзмітрыя пасад і пастанавіў з’явіцца яму ў каралеўскі суд. Маладыя выправіліся на ўцёкі ў Чэхію. За няяўлю на суд вялікі князь прусудзіў З. Сангушку да інфаміі — пазбаўлення гонару, выгнання з дзяржавы, канфіскацыі маёмасці і абавязання вярнуць Гальшку маці. Кожны ахвочы мог яго беспакарана забіць і атрымаць узнагароду. Неўзабаве гэта зрабіў Марцін Збароўскі, які жадаў выдаць Гальшку за аднаго са сваіх сыноў.

11 лютага 1554 З. Сангушку пахавалі ў Яромежы ў касцёле Святога Мікалая. На фундаванай сваякамі каменнай пліце змясцілі наступны надпіс:

Тут спачывае прах слаўнага літоўскага князя з вядомага дому Альгерда, старосты чаркаскага і канеўскага, па-здрадніцку і вераломна забітага Марцінам Збароўскім.

Каля 1860 Сангушкі паставілі новую пліту, але ўжо без імя забойцы.

Зноскі

  1. Сліўкін В. Князі Палубенскія // «Лідскі Летапісец» № 1 (49), 2010

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя ў Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1554 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1530 годзе
Катэгорыя·Сангушкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Старосты канеўскія
Катэгорыя·Старосты жытомірскія
Катэгорыя·Старосты чаркаскія