wd wp Пошук:

Дзмітрый Сілыч Чарнушэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарнушэвіч. Дзмітрый Сілыч Чарнушэвіч (1(13).11.1882, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер горад Капыль — 28 чэрвеня 1938) — рэвалюцыянер, дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія

3 1901 працаваў у канцылярыях станавых прыставаў у Брагіне, Капылі, в. Юравічы Рэчыцкага пав. 3 1904 у эміграцыі ў Амерыцы, чорнарабочы. У 1906—07 і ў 1914—17 у арміі, у 1908—14 канторшчык страхавога таварыства «Расія». Са студзеня 1918 сакратар Слуцкага павятовага аб’яднання кааператываў, у сакавіку—маі 1918 у канцлагеры за бальшавіцкую прапаганду сярод нямецкіх салдат. 3 верасня 1918 рэдактар, памеснік загадчыка, загадчык аддзела Белнацкома. У студзені — лютым 1919 камісар сацыяльнага забеспячэння ў Часовым рэвалюцыйным рабоча-сялянскім урадзе БССР. 3 сакавіка 1919 член калегіі Наркамата сацыяльнага забеспячэння Літоўска-Беларускай ССР, з мая старшыня Капыльскага і Клецкага валасных выканкомаў. 3 верасня 1919 сакратар павятовага выканкома і адначасова сакратар рэўкома, старшыня павятовага камітэта партыі, загадчык зямельнага аддзела г. Духоўшчына Смаленскай губерні. 3 лютага 1922 старшыня Ігуменскага павятовага выканкома, з верасня 1923 сакратар Ігуменскага павятовага камітэта партыі бальшавікоў. 3 сакавіка 1924 — нарком унутраных спраў БССР, са жніўня 1924 сакратар ЦВК БССР, адначасова старшыня Нацыянальнай камісіі пры ЦВК БССР, са жніўня 1927 — старшыня Упраўлення дзяржаўнага страхавання БССР. 3 пачатку 1930-х г. — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы БелАН, пазней картатэкар Мінскага аддзела Беларускай канторы Усесаюзнага акцыянернага таварыства па забеспячэнні сельскай гаспадаркі сродкамі вытворчасці.

Кандыдат у члены Кантрольнай камісіі КП(б)Б у 1923—24, член Рэвізійнай камісіі КП(б)Б у 1925—27, член ЦК КП(б)Б у 1929—30. Член ЦВК БССР у 1919, 1921—31, член Прэзідыума ЦВК БССР у 1924—27. Член ЦВК Літоўска-Беларускай ССР (1919).

25.1.1938 арыштаваны, 28.6.1938 асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР «як агент германскіх і польскіх разведорганаў» да вышэйшай меры пакарання, расстраляны. Рэабілітаваны ў снежні 1958.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Члены Рэвізійнай камісіі КПБ
Катэгорыя·Памерлі 28 чэрвеня
Катэгорыя·Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капылі
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Народныя камісары сацыяльнага забеспячэння БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Народныя камісары ўнутраных спраў БССР
Катэгорыя·Члены Прэзідыума ЦВК БССР
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 18 чэрвеня