.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Айдаў (нар. 10 красавіка 1982, Горкі, РСФСР) — расійскі футбаліст, абаронца.
Выхаванец футбольнай школы «Сормавіч» з роднага Ніжняга Ноўгарада, пачаў дарослую кар’еру ў мясцовым клубе «Электроніка» (які пазней змяніў назву на «Волга»), з якім прайшоў шлях ад аматарскага чэмпіянату да Першага дывізіёна. У 2010 годзе перайшоў у іншы ніжагародскі клуб — «Ніжні Ноўгарад», але ў 2012 годзе, пасля аб’яднання клубаў, зноў апыныўся ў «Волзе», у складзе якой дэбютаваў у Прэм’ер-лізе.
У 2013 годзе перайшоў у маскоўскае «Тарпеда», якому па выніках сезону 2013/14 дапамог вярнуцца ў элітны дывізіён пасля васьмігадовага перапынку. У сезоне 2014/15 выступаў у ФНЛ за махачкалінскі «Анжы», а ў чэрвені 2015 года стаў іграком тульскага «Арсенала». Гэты клуб стаў трэцім запар, якому абаронца дапамог вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У сезоне 2016/17 страціў месца ў асноўным складзе «Арсенала» і быў пераведзены ў моладзевую каманду.
У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў паўгадавую арэнду беларускаму клубу «Гомель»[2]. У складзе «Гомеля» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У чэрвені 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў беларускую каманду[3], аднак у ліпені зноў далучыўся да «Гомеля» да канца сезону[4]. У пачатку 2018 года стаў капітанам беларускай каманды. У чэрвені 2018 года пакінуў «Гомель»[5].
У 2019—2020 гадах выступаў на аматарскім узроўні за ніжагародскі «Лакаматыў-НН».
У жніўні 2020 года быў пажыццёва дыскваліфікаваны АБФФ па справе аб дагаварных матчах[6], а ў лістападзе 2020 года быў пажыццёва адхілены ФІФА ад любой футбольнай дзейнасці па ўсім свеце[7].