Дзмітрый Міхайлавіч (1-я палова XIV ст. — пасля 1374) — князь друцкі.
Сын друцкага князя Міхаіла Міхайлавіча. Згаданы без імя па бацьку пад 1372 годам, калі разам з полацкім князем Андрэем Альгердавічам удзельнічаў у паходзе на Вялікае княства Уладзімірскае і Вялікае княства Маскоўскае.[2]
У 1374 годзе, напэўна, разам з малодшым братам князем Васілём згадваецца Германам з Вартберга як «князі одрыскія» ў паходзе полацкага князя Андрэя Альгердавіча на ордэнскі замак Дынабург.[2]
Меў сыноў Сямёна, Івана Кіндыра, Аляксандра і Міхаіла Падбярэзскіх, а таксама дачку Аляксандру.